Валожынская гарадская галерэя твораў Уладзіміра Сайко

Прэс-рэліз да экспазіцыі карцін беларусскага мастака-жывапісца Сайко Уладзіміра Рыгоравіча

Першымі словамі  сваімі хочацца адзячыць дарагіх валожынцаў, кіраўніцтва рэгіёну за падтрымку маладога мастацтва і пашану яго дасягненняў праз адкрыццё персанальнай галерэі мастака Уладзіміра Рыгоравіча Сайко ў напоўненых асвятленнем памяшканнях другога паверха раённай бібліятэкі горада Валожына!

Сучаснае беларускае моладзевае мастацтва зараз проста  нельга ўявіць без постаці  баталіста  Сайко!

Ён вельмі энергічны з першых год сваёй мастацкай адукацыі, самааддана працавіты і мае нязломны характар сапраўднага  жывапісца,  сына Валожынскай зямлі, паслядоўнага і вельмі паспяховага  выкладчыка. Яго вучні зараз  працягваюць  адукацыю ў Акадэміях мастацтва па ўсяму СНД, Прыбалтыкі, Чэхіі, Лівіі.

Сайко Уладзімір – аўтар адзінага, створанага за сучасную гісторыю мастацтва Беларусі грандыёзнага палатна пра Нарачскую Наступальную Аперацыю Першай Сусветнай вайны, якое было презентавана ў Нацыянальным Гістарычным музеі РБ у сакавіку 2016 года і раскрыла падрабязнасці гістарычных падзей ля возера Нарач ды горада Паставы сто год таму… Дзякуй мастаку за такую пашану до гісторыі Бацькаўшчыны!

Так цалкам справядліва, што творчасць мастака ўключылі  ва ўнікальны альбом “Рукою майстра. Творчасць мастакоў Міншчыны” (выд-ва “Звязда” Мінск 2016), які  прафесіяналы ў мастацтве даўно акрэслілі  не інакш, як “топ 50 самых выдомых мастакоў Беларусі”… Куды трапіў і валожынец Сайко!

Аднак гэта далёка не адзінае выданне, дзе можна зараз пабачыць творчасць Уладзіміра, дзякуй Богу, яшчэ такога маладога мастака, які служыць нашай Бацькаўшчыне творча і натхнёна…

Свой самастойны шлях, пасля завяршэння звыш як дзесяці год самай моцнай мастацкай адукацыі ў накірунку жывапіса станковага (Каледж мастацтва імя І.В.Ахрэмчыка, МДАМІ імя В.І.Сурыкава, БДАМ), ён абраў пачаць на Барысаўшчыне, дзе набыў хатку, калі вучыўся на пятым курсе Акадэміі мастацтваў. На гэты момант ён ужо меў жонку і сына.  У 2017 годзе ён стаў выкладчыкам у Старабарысаўскай Школе Мастацтваў. Лёс адкінуў Уладзіміра Сайко ад малой радзімы, аднак зараз мы назіраем яго вяртанне…

Серыя краявідаў і партрэтаў, што аўтар прапануе для пастаяннага агляду  яго землякам і гасцям Валожыншчыны- ўнікальная! Тут можна пабачыць і першую вучэбную кампазіцыю, яшчэ тады хлапчука з Валожына, які паступіў амаль без падрыхтоўкі ў Каледж мастацтваў імя І.В. Ахрымчыка, яна ўражвае сілай вобразаў, колераў, выразнасці думак, што ўжо ў 15 год вылучалі пачынаючага мастака з шэрай массы, што змяшалася зараз, а Уладзімір стаў асобай у жывапісе.

Партрэт жонкі мастака, дзе фонам, нібыта сярэднявечны Рым, выразна выглядвае Валожын. Жыццё і мастацтва, мастацтва ад слова жыццё і некамерцыйны, чысты, эмацыянальны погляд на жывапіс заўсёды вылучаюць мастацтва Сайко сярод астатняга. Ён жыве ў сваіх творах, а яны  як палымяная частка яго, якой ён, нібыта Праметэй дзеліцца, каб лячыць стомленых і прагнучых праўды, што шукаюць выратаване ў сучасным мастацтве…

Партрэт бацькі, праца, што зрабіла імя мастаку, як партрэцісту, які бачыць глыбей за знешнюю заслонку, ён піша душу, псіхалогію, настрой і характар…  Партрэт бацькі Уладзімір Сайко стварыў калі яму не было і 17-ці год… З’яўленне гэтага партрэту было сінсацыяй як сярод студэнтаў так і на Рэспубліканскіх і Міжнародных выставах, дзе неаднаразова экспанаваўся гэты дзіўны і тонкі настроем твор.

Бязмежнасць і рэдкая народнасць краявідаў Сайко не можа не здзіўляць гледача, тут можна ўзгадаць толькі параўнанне з  В.К.Цвіркай, стваральнікам сучаснай пейзажнай школы Беларусі. Так, справядліва, можна  параўнаць і незлічоныя пленэры з вучнямі, што нагадваюць цэлы спектакль пад адкрытым небам і мабільнасць, і экспрэссію, любою да глыбіні душы, што ідзе да зямлі, да людзей, да Радзімы…

Досыць аднаго толькі, што Уладзімір Сайко мае аўтамабіль, які пераўтварыў у імправізаваны мальберт, якім карыстаецца ў любое надвор’е, любы час сутак, гэта неверагодна, аднак, я прафессар Акадэміі мастацтваў, неаднаразова быў сведкай, начных эцюдаў… А дзе, Уладзімір браў святло, спытаеце вы, а я адкажу: ад аўтамабільных  фараў і атрымліваўся шэдэўр!

Нельга знайсці такога другога зараз мастака, які здольны на гэта, толькі яго вучні, што бачаць ў сваім лідары сапраўднага бацьку ў мастацтве, прыклад і арыентыр! Яны рушаць разам з ім у Ракаў а трэцяй гадзіне раніцы ў чэрвені, дзе традыцыйна ўжо пяць год пішуць першыя промні сонца, якія неўзабаве узнімаюцца з-за сцен касцёла. Сядаюць на плыт і пішуць ранішні туман на вадзе, хвалі, што закідаюць кроплі на фарбу, а таксама шматлікія ваенныя  рэканструкцыі, дзе вучні пішуць плячом к плячу з майстрам падзеі даўніны нашай гісторыі і адначасова атрымліваюць духоўна- патрыятычнае выхаванне, якое ў наш час, калі галовы моладзі забітыя гаджэтамі, набывае агульнадзяржаўную важкасць, як і дзейнасць такіх мастакоў-патрыётаў як Уладзімір Сайко, выхаванцаў яго Мастацкай майстэрні жывапісу, малюнку і кампазіцыі!

Кандыдат  мастацтвазнаўства, прафессар  Беларуская Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў

Шунейка Яўген Феліксавіч

Публікацыя

Scroll Up